Рэзюмэ У рамках дадзенага курсу вывучацца інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу. Асноўная мэта курсу – прадставіць студэнтам дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітык Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у студэнтаў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У першай частцы курсу разглядаюцца тэарэтычныя падыходы да азначэньняінтэграцыі, гісторыя ўзьнікненьня і разьвіцьця эўрапейскай інтэграцыі, паўставаньне і функцыі асноўных інстытуцыяў ЭЗ. Другая частка прысьвечаная разгляду абсягу права ЭЗ, стасунак паміжнацыянальным і наднацыянальным правам, а таксама ключавым найбольш прасунутым сфэрам інтэграцыі, дзе кампэтэнцыя над нацыянальных ворганаў найбольшая. Разглядаецца пытаньне глябальнай ролі ЭЗ. У заключнай частцы асаблівая ўвага надаецца сучаснаму этапу разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў у ЭЗ, абумоўленых дастасаваньнем і рэфармаваньнем яго інстытуцыяў у кантэксьце беспрэцэдэнтнага пашырэньня. Таксама аналізуюцца стані пэрспэктывы стасункаў Беларусі з Эўразьвязам. Дадзены курс разьлічаны на актыўны ўдзел студэнтаў і накіраваны на разьвіцьцё навыкаў вуснага і пісьмовага выказваньня студэнтаў, на практыкаваньне іхных аналітычных здольнасьцяў стасоўна інтэграцыйных працэсаў ЭЗ. |