Рэсурс Беларускі адукацыйны партал адкрыты са снежня 2005 г. з інцыятывы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" пры падтрымцы праекта Інтэрнэт-2 Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

Праект скіраваны на тое, каб:
1. максімальна пашырыць веды пра тэхналогіі дыстанцыйнага навучання;
2. навучыць беларускіх выкладчыкаў карыстацца праграмным асяродкам Moodle;
3. даць магчымасць выкладчыкам змяшчаць свае аўтарскія курсы на старонках Беларускага адукацыйнага партала і праводзіць навучанне;
4. распачаць стварэнне навуковай электроннай базы дадзеных (бібліятэкі) на беларускай мове для шырокага выкарыстання ў навучальным працэсе любым выкладчыкам;
5. заахвоціць навучальныя ўстановы выкарыстоўваць метады дыстанцыйнага навучання ў адукацыйным працэсе.

Апошняе змяненне: Thursday 15 December 2005 01:04 PM