Пытанне "Ці існуе дыстанцыйнае навучанне ў Беларусі і ў якой форме?" задае шмат хто. Гутарак па дадзенай тэме шмат, а ці ёсць рэальныя вынікі? Хто ў рэчаіснасці зараз праводзіць дыстанцыйнае навучанне? На бягучы момант сярод беларускіх ВНУ толькі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі мае магчымасць выдаваць дыплом студэнтам, якія навучаюцца дыстанцыйна. У іншых ВНУ , на жаль, дадзеная форма навучання не стала роўнай вочнай або завочнай форме навучання. У некаторых ВНУ асобныя факультэты прапаноўваюць студэнтам навучацца дыстанцыйна, але гэта, хутчэй за ўсё, дапаўненне вочнай формы навучання. А некаторыя проста спекулююць на дадзенай тэме. Ёсць і такія... Ніжэй прыведзены спіс беларускіх рэсурсаў па дыстанцыйным навучанні.

Рынак адукацыйных паслуг Беларусі паспяхова асвойваюць расійскія ВНУ .Частка дадзеных ВНУ прапаноўваюць студэнтам акрамя вочнай або завочнай формы навучанні яшчэ і дыстанцыйнае навучанне.

Што ж такое дыстанцыйнае навучанне? Па сваёй форме вельмі нагадвае завочнае, але ў адрозненне ад завочнага навучання ўсе неабходныя вучэбныя матэрыялы падаюцца студэнту ВНУ або асабіста, або праз адмысловы цьютарскі цэнтр, або з дапамогай TV-тэхналогіі. Вучэбныя матэрыялы могуць быць у форме дапаможнікаў, падручнікаў, мультымедыя-дыскаў, відэакасет і д.п. Калі актыўна для арганізацыі дыстанцыйнага навучання выкарыстоўваюцца інтэрнэт-тэхналогіі, то вучэбныя курсы прадстаўленыя і/або на партале па дыстанцыйным навучанні.

Дыстанцыйнае навучанне:рэсурсы

1. http://prometey.bsuir.unibel.by/ - Беларускідзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Цэнтр дыстанцыйнага навучання.

2. http://www.dl.gsu.unibel.by/ - Сайт дыстанцыйнаганавучання Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

3. http://cdo.bseu.by/ - Сайт дыстанцыйнага навучання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

4. http://distance.iatp.by - Дыстанцыйнае навучаннеў IATP у Беларусі.

5. http://el.culture.by/ - E-University- Сумесны праект Нацыянальнай акадэміі навук РБ і ўніверсітэта Манхэйма (навучанне на ангельскай).

6. http://www.school.bsu.by/do.htm - Вочна-завочная школа па матэматыцы і інфарматыцы. Дыстанцыйнае навучанне.

7. http://vit.iatp.by/ - Дыстанцыйнае навучанне:курсы па апаратным і праграмным забеспячэнні.

8.http://www.gender.by/distant_training.html - Дыстанцыйны трэнінг па журналістыцы "Жаночае лідэрства і мас-медыя".

9. http://www.mido.bntu.by/ - Міжнародны інстытут дыстанцыйнай адукацыі (МІДА). Створаны на базе факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

10. http://www.iba.by/iba_web/main.nsf/products/ru.software.euniversity.html - Сістэма дыстанцыйнага навучання e-University, распрацаваная IBA.

Матэрыялы падрыхтаваныя:
Марыяй Давідоўскай

Апошняе змяненне: Monday 19 December 2005 01:57 PM