| Адміністрацыя Беларускага адукацыйнага партала звяртаецца да добраахвотнікаў прыняць удзел у перакладзе праграмы Moodle на беларукую мову. У 2005 годзе з ініцыятывы ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны" большая частка праграмы была лакалізаваная. У перакладзе прынялі удзел Сяргей Кручкоў (sk@tbm.org.by), Марыя Давідоўская (maryia@iatp.by), Вярнарда Іванова (milaiv@tbm.org.by), Уладзімір Кошчанка (dassax@mail.com), Дзяніс Тушынскі (tbm@tbm.lingvo.minsk.by). Падчас перакладу на беларускую мову выкарыстоўвалася праграма "Беларзар" (аўтар Алег Азароўскі, olegtut@tut.by). На старонцы праграмы http://download.moodle.org/lang/ выкладзены беларускі пераклад. Але праграма Moodle увесь час развіваецца. На цяперашні час з'явіліся новыя навучальныя модулі, патрабуюць перакладу больш за 80 файлаў дапамогі (help). Ласкава просім прыняць пасільны ўдзел у далейшай лакалізацыі праграмы. Для гэтага Вам неабходна зарэгістравацца на сайце Беларускі адукацыйны партал і накіраваць ліст на адрас аднаго з адміністратараў: Марыя Давідоўская - maryia@distance.iatp.by, Сяргей Кручкоў - siarhiej@gmail.com. Загадзя дзякуй за дапамогу, Адміністрацыя |
Апошняе змяненне: Monday 12 December 2005